Папулярны сярод турыстаў Сіем Рып
13.01.2018
Дзень 54

Папулярны сярод турыстаў Сіем Рып

Раніцай ў самым горшым гатэлі не было электрычнасці, таму ні тэлефон зарадзіць, ні кавы не папіць мне не давялося. Я вельмі злая і вырашыла адназначна, што Пном Пень самы горшы горад!

Папіла вельмі смачнай эфіопскай кавы у кафетэрыі побач і паслаўшы нах мясцовых туктукаўцаў, бо яны не хацелі везці мяне за 1 даляр - паехала з нейкім маленькім добрым хлопцам за $1,5)

Села ў аўтобус, які прыйшоў нават амаль па распісанню і быў нават з электрычнымі разеткамі, але папрацаваць не змагла, бо інтэрнет падаў такжа, як мой адаптар з разеткі. Затое тэлефон зарадзіла і дамовілася з новым хостелам аб пікапе мяне за бясплатна) Ужо лягчэй і крыху настрой падняўся.

Чым далей мы ад'язджалі ад сталіцы, тым больш прыгажэй станавілася прырода гэтай краіны. Тут аказалася шмат зелені і рэк.

Прыехала ў Сіем Рып, дзе мяне сустрэлі з гатэлю і давязлі з вецярком. Нумар быў цудоўны: з высокай патоляй, душ з гарачай вадой, чысты пакой з кандышанам - мая задаволена))

Пайшла на радасцях прагуляцца і заадно паесці, а там начны рынак з кучай усялякіх нішцякаў. Абышла ўвесь цэнтр і крыху больш. Папіла кавы і паела. Жыцце наладзілася. Праўда, адзін мінус - тут усе значна даражэй, нават цэны на беразе мора былі менш. Яно і зразумела, бо тут месца сілы і найпапулярнейшая кропка ва ўсей Камбоджы. Заўтра паеду за білетамі ў святы дрэўні горад Ангкор.

Unusual house on the road to Siem Reap

Unusual house on the road to Siem Reap

Зяленаю дарогай з бруднага Пном Пеню, нарэшце, прыехала ў больш-менш цывілізацыю Сіем Рып. Вельмі папулярнае месца сярод турыстаў, таму і ўсе навокал зроблена спецыяльна для ніх.

Зяленаю дарогай з бруднага Пном Пеню, нарэшце, прыехала ў больш-менш цывілізацыю Сіем Рып. Вельмі папулярнае месца сярод турыстаў, таму і ўсе навокал зроблена спецыяльна для ніх.

The road to Siem Reap

The road to Siem Reap

Old tree on the road to Siem Reap

Old tree on the road to Siem Reap

Farm fields on the road to Siem Reap

Farm fields on the road to Siem Reap

Апошняя мадыфікацыя: 02.01.2024