Вера ў людзей і афрыканскія танцы
19.06.2013
Дзень 29

Вера ў людзей і афрыканскія танцы

Марсель быў вельмі ветлівы і прапанаваў падкінуць мяне да Сабаніту на сваей машыне падчас яго шляху на працу. Цікава, што сумку ен не дапамог несці - магчыма, тут у Паўдневай Амерыцы не прынята дапамагаць жанчыне пераносіць цяжкасці.

У Сабанітусу мы развіталіся і я, нарэшце, свабодная стала чакаць аўтобусу да Портобелу. Падчас чакання са мною пазнаеміўся нейкі п'яніца, які размаўляў па-ангельскі і вельмі не хацеў са мною развітвацца, абдымаў і цалаваў. У аўтобусе да мяне падсеў іншы, ўжо малады панаманін, які сумаваў па нейкаму месцу, дзе навучыўся ангельскай мове. Падчас размовы ўвесь час выціраў платком рот - неяк дзіўна.

Прыехаўшы ў Портобело я паспрабавала патэлефанаваць на мабільны, але ж ніхто не адказаў. І пакуль я думала, што рабіць далей, людзі побач спрасілі, каго я шукаю і, зразумеўшы каго, пачалі шукаць разам са мной, падключылі яшчэ некалькі чалавек, пасадзілі мяне ля магазынчыку на крэсла, захавалі маю сумку, патэлефанавалі і заставілі паведамленне. Што я хачу сказаць усім гэтым пералікам: пасля ўчарашніх падзей я зноў здзівілася чалавекам, яны нават без запыту самі прапанавалі дапамогу і дапамаглі - вельмі прыемна мне стала, вярнулася вера ў людзей, добры настрой і задаволенне краінай Панамай.

Трапіўшы на лодку разам з калубійкай Лаўрай, дарэчы таксама бясплатна - немцы дапамаглі, там жа знайшлі і капітана Алана. І пачалося: марская балезнь сярод мілых і забаўных размоў :)

Далей лепей, днем у Лаўры павінны былі адбыцца класы па танцам, і я вырашыла пайсці разам з ей, абы толькі на зямлю, бо было сапраўды неяк не вельмі добра. Так прыбыўшы на вялікую зямлю, нам дасталася цэлая танцавальная зала, у якой яна прапанавала патрэніцца разам, так як дзеці не прыйшлі. Да нас далучыўся іспанец, а пасля і панамка – мая цезка :)

Вось гэта было шчасце! Нарэшце, музыка, зала, трэнер і я танцую :) Праз паўгадзіны я была ўся мокрая і калі я села на шпагат – то гэта быў фурор! Праз адчыненныя дзверы на нас сталі глядзець мясцовыя, адна жанчына нават сказала, што я адчуваю музыку. Гэта было найпрыемна, асабліва таму, што гэта была пахвала ад чорнай для белай %) Мы танчылі больш дзвюх гадзін. Гэта, напэўна, было найлепшым момантам за апошні час.

Апасля мая тезка дазволіла прыняць душ у яе доме, бо ў нас на лодцы недастаткова вады. Вось мы мокрыя і шчаслівыя пайшлі шукаць Алана, знайшлі ў бары, там жа я паспрабавала сок з нейкіх незвычайных таматаў - так сябе :) У другім рэстаране павячэрылі - вось спагецці былі вельмі смачнымі - я нават і не ўяўляла, што спагецці могуць быць такімі на густ! Але ж крэветкі згадзілі адчуванні ))

Так сытыя і шчаслівыя мы вярнуліся на лодку, дзе заснулі як маленькія дзіцяці. Капітан нават уступіў мне сваю каюту :)

TAGS: вынікі дню, танцы, знаемства

НАСТРОЙ: падарожны, шчаслівы, танцавальны

Прыехаўшы ў Портобело я паспрабавала патэлефанаваць на мабільны, але ж ніхто не адказаў. І пакуль я думала, што рабіць далей, людзі побач спрасілі, каго я шукаю і, зразумеўшы каго, пачалі шукаць разам са мной, падключылі яшчэ некалькі чалавек, пасадзілі м

Прыехаўшы ў Портобело я паспрабавала патэлефанаваць на мабільны, але ж ніхто не адказаў. І пакуль я думала, што рабіць далей, людзі побач спрасілі, каго я шукаю і, зразумеўшы каго, пачалі шукаць разам са мной, падключылі яшчэ некалькі чалавек, пасадзілі м

Танцевальная школа и панамка-танцевщица Татиана. Было весело! Портобело, Панама

Танцевальная школа и панамка-танцевщица Татиана. Было весело! Портобело, Панама

Апошняя мадыфікацыя: 24.07.2020