Рынак рукадзелля
10.08.2013
Дзень 81

Рынак рукадзелля

Сення я нарэшце выспалася. Задаволеная і санлівая няспешна сабралася на знакаміты мясцовы рынак рукадзелля. У гэты дзень гандлевымі радамі сталі нават галоўныя вуліцы гораду Атавало. Машыны ездзілі ў аб'езд. Нягледзячы на тое, што турыстаў было болей чым дастаткова, мая асоба ўсе роўна прыцягвала шмат увагі. Добра, што я ўзяла з сабою плэйер і акуляры.

Прыгожых і цікавых рэчаў было занадта шмат, калі б у мяне было болей грошаў і гэта былі апошнія дзянькі водпуску - я б купіла там усе! А так прыйшлося задаволіцца толькі выразным асадкам, кальцом (Педро-рукадзельнік прапанаваў зрабіць да заўтра яшчэ і завушніцы да яго - майстар гэты вельмі цікавы!), якое дарэчы кажучы вельмі-вельмі мне падабаецца, ды яшчэ два браслету. На жаль ці на шчасце, грошаў болей не было.

Пайшла вечарам у банкамат, але нават гэты фінансавы монстр быў без неабходных папер. Верагодна іншыя турысты ўсе знялі ды адразу ж і спусцілі на цудоўныя рэчы з мясцовага рынку. Мне прыйшлося проста пагуляць па вячэрняму гораду. Не вельмі страшна. Гэты маленькі гарадок лічыцца адносна бяспечным.

TAGS: вынікі дню, гандаль, падарункі

НАСТРОЙ: гандлевы, стомлены

Дата: 2013-08-10 23:38:00

Задаволеная і санлівая няспешна сабралася на знакаміты мясцовы рынак рукадзелля. У гэты дзень гандлевымі радамі сталі нават галоўныя вуліцы гораду Атавало. Машыны ездзілі ў аб'езд.

Задаволеная і санлівая няспешна сабралася на знакаміты мясцовы рынак рукадзелля. У гэты дзень гандлевымі радамі сталі нават галоўныя вуліцы гораду Атавало. Машыны ездзілі ў аб'езд.

Апошняя мадыфікацыя: 28.06.2020