Яшчэ па гэты бок акіяну
22.05.2013
Дзень 1

Яшчэ па гэты бок акіяну

Як вядома, вылет з Мінску вельмі дарагі, таму я купіла білет на цягнік да Масквы і паехала са свайго роднага гораду, развітаўшы з Матуляй. Яна дарэчы вельмі мужна трымалася, за што ей вялікі дзякуй. Толькі ў апошні дзень пачала хвалявацца ўслых. Добра, што яна такая моцная ў мяне, а то я б магла і сама спалохацца, калі б яна пачала ныць і пужаць мяне за месяц ці тыдзень. Быццам мне майго жаху было недастаткова)

І вось я ляжу на ніжняй полцы цягніка і не магу заснуць. У прыдачу баліць галава ці то ад шума чыгуначных калес, ці то ад бясконцых думак: а што рабіць, калі грошаў мала, а калі абрабуюць, не хачу здаваць сумку ў багаж, а ці добрыя панамцы, а ці не ашукаюць мяне ў першы ж дзень і г.д. і д.т.п.

Але тым не менш я працягваю рухацца наперад :)

Прачнулася ў цягніку (ужо 23 траўня) . Далей адзін вакзал, пасля наступны, успомніла, што ў апошні раз таксама з Дамадзедава вылятала. Зарэгістрыравалася на рэйс, атрымала картку падарожніка з накапленнем міляў. Сумку прыйшлося ўсе ж такі здаваць у багаж :(

Пасля яшчэ паспела схадзіць у душ — найлепшая паслуга ў аэрапорце, я лічу. О, як я буду па цябе сумаваць, гарачая вада!

Пакуль чакала вылету, пазнаемілася з хлопцам з Дагестану. Цікавы такі, добры, не такі як большасць з іх. Ен таксама адмеціў, што беларусы добрыя, а “вось украінцы не”)

Спрабаваў наладзіць кантакт і другі каўказец. У адрозненні ад папярэдняга гэты быў вельмі нахабным і прыставучым, але пасля высвятлення, што я не з Масквы, ахвота знаеміцца ў яго прапала :)

Пасадка на самалет была звычайная, праўда, ішоў добры такі дождж і мы доўга не ўзляталі. Я паспела перахвалявацца і намаляваць у сваім занадта жывым ўяўленні зусім непрыемныя малюнкі. Але ж калі апынуліся ў паветры — омайгад — мы падняліся вышэй аблокаў, а там сонейка, чыстае блакітнае неба і ўвогуле спакойна. Я адразу зразумела, навошта я ўсе гэта распачала і адчула неверагодны прыліў сіл :)

Дарэчы кажучы, Luftangza апраўдала сваю рэпутацыю — усе было на найвышэйшым узроўні. Мне нават прынеслі спецыяльны абед (я заказвала нізкакаларыйны, калі браніравала білет :)) Прыемна адчуваць сябе асаблівай :)

Яшчэ на падлеце да нямецкага аэропорту я заўважыла, што ўсе вуліцы, пабудаванні і нават сама зямля з лясамі і палямі вельмі ж размеркаваныя, усе нібыта пад лінейку зроблена, карацей кажучы, немцы!

Пакінуўшы самалет, я зразумела, што не ведаю, што рабіць далей) Усе кудысьці пайшлі, а я не разумела, куды ісці менавіта мне. Нейкім цудам я знайшла схему аэрапорту і свае “вароты” — даехаць туды можна было на цягніке! На цяг-ні-ке! У аэрапорце! Тут я зразумела, што свет вакол мяне значна пашырыўся, і я ў ім нічога не ведаю) Чамусьці ніхто акрамя мяне да тых варот не ехаў. І я ў поўнай адзіноце ў вагоне цягніка паехала на другі бок аэрапорту з надзеяй, што я еду ў верным накірункі ва ўсіх сэнсах.

Калі пачалася рэгістрацыя, тут я і ўбачыла ўпершыню паўдневаамерыканцаў. Яны ўсе былі цемнаскурыя і невялікага росту. Усе такія цікавыя і вельмі незвычайныя для мяне. Напэўна, увесь час, калі прахадзіла гэтая велізарная чарга, у мяне быў выгляд спалоханай ваверцы з аграменнымі вачыма і адкрытым ротам))

Тут хочацца таксама адмеціць, што я заўважыла нейкі расісцкі падыход да падарожнікаў з боку персаналу авіякампаніі. Калі рэгістрыраваўся еўрапеец, то яго не даглядалі, заўседы ўсміхаліся, прапускалі без чаргі і ўвогуле былі больш ветлівыя. А вось калі рэгістраваўся які-небудзь індэеец, то яго абавязкова дагледжвалі, былі вельмі сур'езнымі і зусім не ветлівымі. Я вельмі здзівілася гэтаму. Я яшчэ не ведала, што расізм – адна з цантральных тэм Паўдневай Амерыцы.

У дадатак я заўважыла пакорлівасць з боку саміх судамерыканцаў. У іх зусім не адчувалася ўласнага гонару, калі яны размаўлялі з “белымі”, а наадварот гэта было неяк падобна на размову прыслугі з гаспадаром. Напэўна, гэта з-за таго, што еўрапейцы каланізавалі іх краіны. Але я ўсе роўна была вельмі здзіўлена, бо думала, што карэннае насельніцтва наадварот будзе ненавідзець сваіх захопнікаў. Гэта яшчэ адна прычына, чаму людзям трэба падарожнічаць. Толькі так чалавек можа пазнаць свет!

Падчас палету пазнаемілася з сапраўдным індэйцам з Перу – Філіпам, які вучыўся і працаваў у Германіі і зараз ляцеў дамоў на адпачынак. Ен ведаў нямецкі – я ангельскі, але мы ўсе роўна знайшлі спосаб, як паразмаўляць. Дарэчы падчас падарожжа хутка вучышся размаўляць рукамі і жэстамі :)

У нас была тэхнічная пасадка ў Санта-Дамінга, Дамініканская Рэспубліка. Мы пакінулі самалет і гадзіну тусілі ў аэрапорце. Усе яго сцены былі размалеваны птушкамі. Напэўна, тут вельмі прыгожая прырода. Яшчэ я натхніла Філіпе на смелы (па яго меркам) паступак: калі выходзіў з самалету, ен пакінуў на крэсле сваю любімую кнігу, а падчас гэтага прыпунку ў самалеце ўсе чысцілі і мылі, таму хутчэй за ўсе яго кнігу выкінулі бы як смецце. І вось я амаль заставіла яго вярнуцца ў самалет і забраць сваю найкаштоўную кнігу. Ен не хацеў, быццам сцясняўся ці баяўся, але пад маім націскам вярнуўся і спас яе ад смецця. Быў вельмі задаволены гэтым крокам. Ен такі смешны))

Калі мы прыляцелі ў Панаму Сіці, нашыя шляхі разышліся – ен пайшоў на іншы самалет да Перу, а я ўжо на выхад, нарэшце. Як заўседы, памежніца доўга шукала, што гэта за краіна такая – Беларусь – пасля таксама няхутка шукала, ці патрэбна віза, а пасля яшчэ доўга спрабавала растлумачыць мне, што трэба зрабіць. На мае бязмежнае здзіўленне працоўнікі МІЖНАРОДНАГА аэрапорту Токумен у Панама Сіці НЕ РАЗМАЎЛЯЮЦЬ па-ангельскі. Калі б я ведала, я б напэўна вывучыла іспанскі загадззя, але я прыляцела толькі з ведамі першай міжнароднай мовы, таму я доўга не магла зразумець, што яна ад мяне хоча. А трэба было толькі зняць адбітак пальца))

Краявід майго роднага горада з нікому невядомай краіны Беларусь

Калі забірала багаж, мясцовыя хлоцы-грузчыкі адразу прапанавлі сябе ў бойфренды)) А калі выйшла з аэрапорту мяне быццам стукнулі ў твар – гэта было гарачэннае паветра, прычым што яшчэ не развіднела.

Я імчалася ў таксі да свайго гатэлю і назірала, як людзі ехалі на сваю працу: хто ў машынах, а хто ў перапоўненых аўтобусах. Майму захапленню не было мяжы.

Пачалося!

Old Castle, New Castle, Kalozhskaya Church, and other sights of my hometown. A farewell look before an unpredictable journey to the other end of the world. Hrodna, Belarus.

Old Castle, New Castle, Kalozhskaya Church, and other sights of my hometown. A farewell look before an unpredictable journey to the other end of the world. Hrodna, Belarus.

The landscape of my hometown from which my journey to South America started. Hrodna, Belarus

The landscape of my hometown from which my journey to South America started. Hrodna, Belarus

Апошняя мадыфікацыя: 30.12.2023