Паднялася пасля 3х-гадзіннага сну і паехала на балет. Занятак таксама больш-менш прайшоў добра, але мне вельмі моцна забалела сэрца і крыху паплахела. Відавочна, мне патрэбен сапраўдны водпуск. Вярнуўшыся я паела, крыху папрацавала, пасварылася з Ігарам, памірылася з ім і пачала збірацца ў дарогу. Зразумела, што ў апошнія паўгадзіны ўжо бегала як шаленая ваверка, але ўсе скончылася добра. Учас прыехала на вакзал і заняла свае месца ў забітым аўтобусе. Сон мне не будзе даступны яшчэ доўгі час.
Карацей кажучы, я паехала ў Еўропу сення ў першы раз. Упершыню арганізаваным турам і ўпершыню не адна, а з сябрамі. У захапленні!



