Начны Ганконг
22.04.2018
Дзень 154

Начны Ганконг

Я праспала ажно 14 гадзін! Прачнулася ў абед, шчаслівая і зноў галодная. На шчасце, ежа засталася з учарашняга тэйк-эўэй) Дадала стокляты эмэмдэмс з чорным шакаладам і йогуртам) І ўвесь дзень вывучала, што можна паглядзець у Ганконге не моцна дарагое і не надта далекое і каб не трэба было прыкладваць шмат сіл, бо па ўсім прызнакам відаць, што гэты апошні тыдзень вандравання я жыву па інэрцыі, бо сіл ужо зусім няма)

Вечарам, бліжэй да ночару, я пайшла прагуляцца. Нягледзячы на позні час, у горадзе было шмат людзей - начнае жыцце кіпіць тут поўным ходам. Я зноў самая шчаслівая ў свеце :) Нават тое, што я не знайшла алею зорак, а пасля яшчэ і высвятлілася, што яна не такая, як у ЛА, не спорціла мне настрою) Пачынаю думаць, што магчыма ў Нью-Йорку будзе яшчэ круцей і трэба паехаць туды і паглядзець, параўняць.

Пакуль гуляла, атрымала эсэмэс ад Матулі і прыйшлося вяртацца ў гатэль, інакш гуляла і гуляла) Але з ей не размаўляла 2 тыдні і засумавала ўжо, ды і сказаць, што ўжо вяртаюся таксама трэба. Сувязь была цудоўная, бачыла Матулю ўпершыню за апошнія 2 месяцы без квадрацікаў) Міла пагутарылі з гадзіну, я атрымала настаўленне купіць-такі тэлефон, а яна - чакаць мяне, а не ехаць на ўсялякія дачы)

Ноччу я паспрабавала папрацаваць, але спячы адміністратар на ложку ў агульным пакоі і няздольнасць сканцэнтравацца адправілі мяне зноў спаць ля поўнчачы)

Location

Country: East Asia

City: Hong Kong

Photos

In the evening, closer to the nightfall, I went for a walk. Despite the late hour, there were a lot of people in the city - the nightlife is in full swing here. I am the happiest person in the world again :)

In the evening, closer to the nightfall, I went for a walk. Despite the late hour, there were a lot of people in the city - the nightlife is in full swing here. I am the happiest person in the world again :)

Апошняя мадыфікацыя: 26.02.2025