Прачнулася ў цягніку ад уласнага будзільніка ў поўдзень. Засыпала яшчэ некалькі разоў, але вагон ужо шумеў дзённай актыўнасцю, таму проста лежачы чытала кнігу. У абед паднялася, заказала каву з шакаладкамі і паабедала)
Чым бліжэй да Масквы, тым больш снегу ляжыць на зямлі і на дрэвах. Вёскі выглядаюць тужліва і неахайна. Як то ўсё сумна і ні разу не велічна. Ды і людзі ў цягніку панурыя і месцамі злыя. Быў нават невялікі канфлікт, заснаваны чыста на грубіянстве жанчыны, яе нетактоўнасці і бесцырымоннасці.
Я апухла, але працягваю ўсміхацца :)
У Маскву прыбылі па раскладу. На мае шчасце ад Беларускага вакзалу аэраэкспрэс адпраўляўся прама да Шэрамецьева. Таму з аднаго цягніка я села на другі) Задаволеная я ўвесь час усміхаюся, але ўсе навокал канешне былі сур'ёзныя і панурыя. У аэрапорту шастала яшчэ 2 гадзіны ў пошуках клею (каб прыклеіць фотаздымак да анкеты - спойлер: не спатрэбілася) і вадкасці для здымання лаку - вельмі страшэнныя ногці былі - там жа іх і адмыла)
Неапісальны вопыт палёту на самалёце з захворваннем
Нарэшце, рэгістрацыя і самалет, запоўнены азіятамі) Хлапец з сямейнай парай побач са мной крыху размаўляў па-расейску - гэта было незвычайна) Хутка нас пакармілі - мне асобна прынеслі ежу без солі) і я ўжо глядзела кіно як раптам мне стала дрэнна: як заўседы жывот( Але ў гэты раз ен вырашыў разбалецца па максімуму! Мае таблеткі былі ў багажу, таму я спытала сцюардэссу, але ў іх нічога карыснага не было. Праз гадзіны мне прыйшлося амаль паўзці ў хвост, дзе былі ўсе сцюардэсы і сцюард, каб папрасіць любую таблетку, бо ад болю я траціла прытомнасць. Але яны зрэагавалі занадта востра - дайшло да таго, што падумвалі пасадзіць самалет у Дэлі і здаць мяне ў мясцовую бальніцу - наадрэз адмовілася: ад адной думцы аб індыйскай лякарні і санітарных нормаў я ўся пачынала часацца. Я лепш тут лягу і памру на месцы. Але абышлося - мяне пакрыху папусціла - боль стаў значна меншы, але яны ўсе роўна правяралі мяне кожную гадзіну, перасадзіўшы ў канец самалету (ля акенца!). Было няёмка, але і прыемна адначасова - вопыт жэсць))



