Спроба ўзяць матацыкл напракат
27.11.2017
Дзень 7

Спроба ўзяць матацыкл напракат

Сення быў мой апошні дзень у Ханоі, таму трэба было тэрмінова даведацца наконт матацыкла.

Выбраўшы сябе рэкамендаваныя фірмы, я адправілася пешам далека ад звычнага цэнтру і знайшла яшчэ адну частку сталіцы, дзе паўны паўно турыстаў, але няма таго натоўпу як у цэнтры. Там і была мая кантора.

Мне прапанавалі хонду 125 з магчымасцю пакінуць яе ў Хо Шы Міне, але для гэтага акрамя цаны арэнды ды кошту "перасылкі" моцыка, яны дадаткова хацелі задатак, які яны "вярнуць" як толькі матацыкл да іх вернецца.

Па-першае, грошаў на задатак у мяне не было, а па-другое, заставляць яго няведама каму і ў краіне, дзе ўсе ездзяць як папала, у мяне таксама жадання не было.

Сумная я паплялася дадому, прыкідваючы ў галаве розныя варыянты дастаць грошы на задатак ці паспрабаваць іншыя моцыкі. Ідэя правалілася.

У гатэлі мяне чакала трое сабак, таму настрой хутка падняўся) Магчыма, так і лепей - усе ж такі вопыту ў мяне мала для падарожжа па гэтай моцыка-зглузднай краіне.

It is useful to go beyond the tourist center, because beauty may be lurking around the corner. Embankment in Hanoi, Vietnam

It is useful to go beyond the tourist center, because beauty may be lurking around the corner. Embankment in Hanoi, Vietnam

Today is my last day in Hanoi, so I urgently needed to inquire about renting a motorcycle.

Today is my last day in Hanoi, so I urgently needed to inquire about renting a motorcycle.

Апошняя мадыфікацыя: 25.04.2024