Найгоршы гатэль і як вынік і горад
12.01.2018
Дзень 52

Найгоршы гатэль і як вынік і горад

Доўга думала і ўсе ж такі вырашыла ехаць спачатку ў Пном Пень і толькі пасля ў Сіем Рып. Па-першае, не згублю без сувязі цэлыя суткі, а па-другое, трэба ж фарбу для валос купіць!) Ды і начны бас - гэта значыць згубіць яшчэ адныя суткі на вастанаўленне ад бяссоннай ночы. Сабрала рэчы раніцай, пайшла ў "салодкі" рэстаран, паланчыла з велькай капай кавы, крыху прагулялася і вярнулася ў гатэль чакаць свайго аўтобусу.

Ен, зразумела, спазніўся, але затое гэта быў сучасны мінівэн, таму не павінен разваліцца па дарозе як папярэдні. Праўда, яшчэ паўгадзіну стаялі ў цэнтры, а пасля трапілі ў пробку на пад'ездзе да сталіцы, таму замест 3 гадзін, паездка гэтая заняла больш 5 гадзін.

Стомленная я прыперлася ў гатэль, дзе зноў чакала, пакуль менеджэр марудна нешта расказваў іншым турыстам. А пасля яшчэ і накрычаў на аднаго з пастаяльцаў, каб той хутчэй заплаціў за нумар. Калі чарга дайшла да мяне ен абыякавым голасам сказаў, што ў маім нумары праблемы з ваннай, таму там смярдзіць. Сто працэнтаў хлусня. Прапанаваў нейкі свой іншы гестхаўс. Прыйшлося згадзіцца, бо лянотна было шукаць іншы гатэль, ды яшчэ разлічвала на зніжку. Наіўная.

З першага позірку нумар быў нічога, прасторны, але калі я згадзілася, то заўважыла, што прастыня ўся была ў пятнах (упэўнена, што гэта была сперма). У ванне пластом ляжала плесень прама на ўмывальніку. Ніякай туалетнай паперы ці мыла. Палаценца таксама было ў пятнах. Але быў інтэрнет і стол. Я схадзіла ў супермаркет па падсказцы мясцовага менеджэра, купіла такі фарбу, але не самую светлую і ў пачцы з шампунем і кандыцыянерам. Вярнуўшыся з'ела пачку гарэхаў і ўтыкала ў інет, пакуль ен не скончыўся ў сярэдзіне начы. Разам з электрычнасцю. Спала я паверх коўдры, бо мала лі чаго. Гэта быў найгоршы гатэль за ўсе мае падарожжы.

Раней я падумала, што трэба бы пабываць у злачным месцы - вось гэта яно і было, цэлая вуліца - бары з бандытамі і прасцітуткамі.

Другі шанец мне спадабацца гэты горад прафукаў. Зараз афіцыйна Пном Пень для мяне самы горшы горад.

Wonder of creativity at one of the bus stops on the road from Phnom Penh to Siem Reap. Cambodia

Wonder of creativity at one of the bus stops on the road from Phnom Penh to Siem Reap. Cambodia

Апошняя мадыфікацыя: 27.07.2020