Паўдневая Амерыка 2013-2014

Цікава, але не ведаю, з чаго пачаць)

Гэта было маё трэцяе «далёкае падарожжа» і першае на такі доўгі час (9 месяцаў).

Пачалося ўсё спантанна. Плана не было. Быў толькі білет на самалёт з серабрыстым крылом, рэзервацыя нумара ў гатэлі на два дні і дзвесце баксаў.

Не маю аніякага разумення, аб чым я думала, калі збіралася ў дарогу)

Памятаю толькі, што мозг мой увесь час адключаўся пры спробе хоць неяк прадумаць будучыя дзеянні. Я проста ўвесь час знаходзілася ў ступары.

І тым не менш, падарожжа атрымалася як мае быць! Пастаўленая напалеонаўская мэта, вядома, дасягнута не была, але для першага разу цалкам падыйдуць і падзеі, якія адбыліся падчас гэтай неверагоднай вандроўцы. Вопыт я атрымала каласальны. А колькі эмоцый!

Яшчэ хачу адзначыць, што Паўднёвая Амерыка цалкам адрозніваецца ад звыклай для мяне цывілізацыі. Нават Паўднёва-Ўсходняя Азія так мяне не агаломшыла, як Судамерыка. Таму фатаграфавала я ўсё агулам)

Вось такое уступнае слова.

Чытайце далей :)

Сутыкненне рэальнасці з надзеямі

05.06.2013

Натаха, мая лепшая сяброўка, прыслала мне гнеўнае пісьмо, што так безпланава, без падрыхтоўцы і грошаў у падарожжа не едуць. І я задумалася. Нават засумавала: і сапраўды - грошаў няма, сяброў побач няма, чужая краіна, на радзіму так проста не вярнуцца. Так амаль увесь дзень і прайшоў.

Міжнародныя жэсты

06.06.2013

Нічога асаблівага ў гэты дзень не адбылося. Толькі дамовіліся з 19-гадовым Джэймсам падняцца на вулкан Бару разам і ўначы. Гэты малады чалавек вельмі цікавы, застаецца спадзявацца, што калі ен вырасце - не зменіцца. Дарэчы ен расказаў мне, чым адроўніваюцца паднятыя пальцы, калі яны павернутыя да чалавека далонню і калі адвернутыя.

Мае першае ўзыходжанне на вулкан Бару

08.06.2013

Уначы я і дзве канадкі: Хэйлен і Андрыян адправіліся пакараць вяршыню вулкана Бару. Як гэта адбылося ў дзвух словах можна сказаць так: звышцяжка і неверагодна.

Атрыманне калумбійскай візы і сямейная вячэра

10.06.2013

Рана раніцай Марсей разбудзіў мяне для падрыхтоўцы да апойманту, як я рыхтавалася невядома, але ж усе роўна нічога не паспе

My first sailing trip! In the incredible Caribbean!

16.06.2013

Вакол нас паўсюды было шмат іншых лодак-яхт, большых ці меншых, а бераг выглядаў зусім дзікім і неабжытым, як у фільме “Піраты Карбыскага Мора”, калі яны прыплывалі да якіх-небудь закінутых астравоў. Гэта вельмі прыгожа! Я стаяла на насу лодцы і глядзела наперад, дзе развярнуўся вялікі і магутны акіян.

Панамскі канал і дурны немец

18.06.2013

Раніцай я адправілася на Панамскі канал – нарэшце, трэба сказаць, бо гэта галоўная славутасць Панамы. Доўга чакала гарадскога аўтобусу, але ж праехалася ў ім бясплатна, бо панамцы неяк не бяруць грошы, калі просіш "прабіць за цябе талончык". А вось на аўтобусным тэрмінале Панама Сіці трэба плаціць двойчы: за білет і за праход да аўтобусу (першы каштаваў $0,35, а другі $1,25) - вось такая вельмі дзіўная сістэма.

Калон і дзень з капітанам Аленам у Портабело

20.06.2013

Нягледзячы, што ўсе вакол казалі, што Калон ім не спадабаўся, я наадварот вельмі была задаволена: незвычайная архітэктура дамоў, цантральная алея, якая вядзе прама ў прыпортавы сквер, дзе твайму зору з'яўляюцца шматлікія вялікія караблі: цэлы гарызонт і некалькі побач, нават некоторыя на баку - "мертвыя".

Прыезд у казачна наркатычны горад Медэйен

06.07.2013

У Медэйен я прыехала раніцай, калі яшчэ толькі стала падымацца сонейка. Але я вельмі добра памятаю гэты момант. Так як усю ноч мне давялося не спаць у аўтобусе і я была стомлена, я клявала носам, але праз моманты прасыналася і глядзела ў вакно, а там нейкая казка. Мы спускаліся з горнай вышыні і нізіну паміж гэтых самых гор, у населены пункт, які ўтапаў у кветках. Гэта было сапраўды прыгожа і казачна. Зяленыя лугі, рознакаляровыя кветкі, высотныя горы вакол і светлае сонейка над гэтым усім. Неверагодная прыгажосць!

Дзве задачы

19.07.2013

Так паводле набыцця інфармацыя ў мяне з'явілася дзве задачы. Першая – гэта трапіць у Эквадор. Гэтая задача складалася з некалькі этапаў: знайсці маршрутку ці аўтамабіль да мяжы, перайсці яе, знайсці маршрутку ці аўтамабіль да бліжайшага эквадорскага гораду. Так як я выспалася, то сення ехаць ужо было позна, таму я прыступіла да рашэння другой задачы.