Эмацыянальна насычаны дзень у Бахо Бокетэ
Сення я паехала далей, у город Бокете (Bajo Boquete). Падчас паездкі я глядзела на неба і зразумела, што жыцце — прыемная штука. Так, бываюць недарэчныя рэчы, праблемы і няшчасці, але ж увогуле ўсе можа быть добра — проста ўсміхніся небу.
Бокете аказаўся па-сапраўднаму прыгожы маленькі гарадок, дзе шмат іншаземцаў і кветак.
Знайшла хостал, які парэкамендаваў Рычард-англічанін і пасля засялення мы з ім прагуляліся па цантральным вуліцам. Ен вярнуўся ў хостэл, бо там не проста жыў, але і працаваў. Не ўсе могуць пакласці сваю працу ў дарожную сумку, але ўсе пры жаданні могуць знасці сябе працу ў падобных гатэлях і гасцявых дамах.
Далей аглядаць мясцовасць я пайшла адна. Забралася на бліжаўшую гару, каб паглядзець сярод гор на ўвесь горад цалкам. І, калі ўжо збіралася спускацца, наткнулася на дзясятак бяздомных сабак, палова з якіх была з чырвонымі вачыма. Яны пачалі гаўкаць на мяне і нават крыху прыгаць. Вось тут я па-сапраўднаму спужалася. Уявіла, вось накінуцца зараз на мяне і загрызуць і ніхто нават не даведаецца, дзе я памерла. У мяне прам сэрца ў пяткі спусцілася. Ціху паціху я ад іх адышла. Алілуя – яны за мной не пайшлі. Фух, гэта было вельмі страшна!
Вечарам пазнаемілася з амерыканцамі Кэндзі, Полам і Крысам. Пад уражаннем ад размовы з медсястрой Кэндзі тут жа села і напісала артыкул пра незвычайных, “іншых” людзей, а пасля з імі жа пайшлі вечарам у бар на жывы канцэрт мясцовых рабят: Крыса і Джэссі. Было забаўна.
Мужчыны, музыка, дзяўчыны, алкаголь - усе перамяшалася. І шмат размоў на розных мовах, аб розных рэчах. Я, напрыклад, размаўлялі яшчэ з аднім амерыканцам аб амерыканцах, аб тым, што іх ніхто не любіць, што ен таксама іх не любіць, бо няма за што іх любіць. І ў якасці доказа паказаў на вельмі тоўстую жанчыну з пытаннем “Як лічыш, з якой краіны гэтая жанчына”. Дзіўная размова атрымалася.
Пасля пасядзелак зайшлі ў другі хостал, каб праверыць, ці збіраецца каманда пайсці на вулкан уначы. Менавіта за гэтым узбіраннем прыехала і я сюды. На вяршыні вулкана Бару пры добрым надвор'і можна ўбачыць адначасова Атлантычны і Ціхі акіяны. Каб сустрэць світанак на вяршыні, трэба выходзіць вечарам - ноччу паціху ўсці ўгару. Адна, зразумела, я б не змагла пайсці, але здаецца каманда будзе. Я шчасліва!
TAGS: вынікі дню, дзікія сабакі, турысты
НАСТРОЙ: шчаслівы, спужаны