Атрыманне калумбійскай візы (частка другая) і спрэчкі
11.06.2013
Дзень 21

Атрыманне калумбійскай візы (частка другая) і спрэчкі

Першай справай было забраць свой пашпарт з калумбійскай візай. Як заўжды проста забраць не атрымалася. Заставілі рабіць новыя фотаздымкі, бо гэтыя былі трохлетняй ці больш даўнасці. А спрабавалі яны, не ведаючы гораду ды і мову мясцовай, знайсці фота паслугі? Але ж яны не я :D Дарэчы пакуль шукала іх, сустрэла аўстралійца, з якім пазнаеміліся ў хостэлу горада Давіда. Які ж свет становіцца цесным!

І вось ен, мой даражэнны пашпарат, у маіх руках: цяпер можна рухацца далей :)

Па дарозе да дому купіла юкку, з якой увечары Марсей прыгатаваў вячэру. Ну, як наша бульба, але менш смачная :)

А вось патаконы (ці тафтонасы па-дамініканску:) - смачнейшая рэч! Гэта жараныя і распюснутыя платано (зяленыя бананы, але ж не бананы!)

За вячэрай мы пачалі спрачацца наконт ежы, генетычна мадыфікаваных прадуктаў, карпарацый і яшчэ шмат чаго. Было весела :)

Дарэчы, да вяртання Марсея з працы гутарылі з немцам Янажам (яго імя можна прамовіць як два слова і атрымаецца "Я нож" - гэта так цікава! Ен ужо шмат гадоў падарожнічае, нават купіў яхту, на якой і жыве. Зараз, праўда, у яго крызіс, яму вельмі адзінока і таму ен жыве ў Марсея. Ен цікавы, канешне, яшчэ вельмі малады і "выпяндрожнік", але смешны, добры, прынціпіяльны і ўвогуле мне падабаецца, як ен разважае. Нават йогай займаецца. Гэта першы хлапчук, каго я ведаю, каб займаўся йогай. Увогуле менавіта з ім і ідзе ў нас славесная перапалка, а Марсей як сапраўдны дарослы глядзіць на нас і ўсміхаецца :)

TAGS: вынікі дню, калумбійская віза, спрэчкі

НАСТРОЙ: задаволены, спрэчкавы, вяселы

Дата: 2013-06-11 23:13:00

За вячэрай мы пачалі спрачацца наконт ежы, генетычна мадыфікаваных прадуктаў, карпарацый і яшчэ шмат чаго. Было весела :)

За вячэрай мы пачалі спрачацца наконт ежы, генетычна мадыфікаваных прадуктаў, карпарацый і яшчэ шмат чаго. Было весела :)

Апошняя мадыфікацыя: 28.06.2020