Перагрупоўка-адпачынак ў Трухійо ля акіяну
24.10.2013
Дзень 156

Перагрупоўка-адпачынак ў Трухійо ля акіяну

24.10

Прагулялася па гораду, хацела шмат пафоткаць, але ж было занадта холадна і людзі цапляліся на кожным шагу. Працягваю гаварыць, што я з Расеі - не ведаю, што здарылася, напэўна, проста лянота. Акіян бушуе, сення нават наткнулася на знак, што гэта зона цунамі 0_о

25.10

Здала рэчы ў сціральню, дык прыйшлося гуляць у шортах - як заўседы фурор. Не разумею, чаму мясцовыя так рэагіруюць, бо ў шортах ходзяць усе навокал. Такой увагі мае белыя ногі ніколі не бачылі.

Высвятліла, што ў Перу няма апельсінаў, а мандырыны мне не падабаюцца - яны быццам брадзіць пачалі. Вось яблыкі ў любым кутку свету смачныя :)

26.10

Паказалася сонейка і я пайшла фоткаць астатнія месцы. Хадзіць па вуліцы ў шортах без музыкі ў навушніках проста немагчыма. Яны тут як у Калумбіі: найбольш магчымая хвароба – надзвычайна моцны сперматаксікоз. Сядзела астатнія паўдня тупіла: куды паехаць, колькі грошаў можна патраціць і што далей рабіць.

27.10

Сення адправілася ў сам Трухійо, каб паглядзець гістарычны цэнтр і купіць білеты. Гістарычны цэнтр - гэта адзіная плошча з памятнікам-фантанам у цэнтры і прыгожымі будынкамі па баках. Там жа пазнаемілася з індэйцам-перуанцам, які прапанаваў спачатку паехаць на экскурсію, затым яшчэ прыняць удзел у рытуале-купанні, а пасля проста папіць піва :)

Пасля чаго я, як заўседы, па мапе накіравалася да аўтобуснай станцыі купіць білеты, і па дарозе ў мяне на вуліцы-рынку са знешняга карману выцягнулі 51 солю. А каб яны падавіліся! Заўважыла я гэта толькі, калі пацягнулася за грашымі, каб заплаціць за білет. Гэта мая першая кража. Не смяртэльна. Непрыемна. У дадатак нацерла на нагах вялічэзныя мазалі, таму далей экскурсію працягваць не было ні жадання, ні магчымасці. Я вярнулася на пляж, праўда, па дарозе мне падняў настрой незнаемы хлапец, які ўступіў мне месца ў кутку маршрутцы і ветліва ўсміхаўся.

Стомленная і без ног завалілася раненька спаць.

28.10

З раніцы паехала ў Ліму на аўтобусе. Спачатку на станцыі паразмаўляла з Рыкардо - вельмі прыемно было. Да і аўтобус мяне вельмі парадаваў - кампанія Лінеа - вельмі цывільная. А фільмы на працягласці ўсяго шляху зрабілі гэты шлях вельмі кароткім. Я задаволена, усім буду рэкамендаваць.

Вечарам дабраліся да Лімы. Мне вельмі спадабаліся цэнтральныя вуліцы - аграменныя, прыгожыя будынкі. Я ж засвяцілася :)

Але пасля я трапіла ў хостэл (пешам, бо вуліцы былі закрыты з-за рэлігіознага паходу) і ўспомніла, што я зусім забыла, як гэта жыць разам з другімі ў адным пакоі) Шум-гам і хвалюешся за свае рэчы :( Інет тут таксама цікавы: з логінам! Дурдом і вожыкі.

Символ города и всего побережья, даже современного. Трухийо, Перу

Символ города и всего побережья, даже современного. Трухийо, Перу

Прагулялася па гораду, хацела шмат пафоткаць, але ж было занадта холадна і людзі цапляліся на кожным шагу. Працягваю гаварыць, што я з Расеі - не ведаю, што здарылася, напэўна, проста лянота. Акіян бушуе, сення нават наткнулася на знак, што гэта зона цуна

Прагулялася па гораду, хацела шмат пафоткаць, але ж было занадта холадна і людзі цапляліся на кожным шагу. Працягваю гаварыць, што я з Расеі - не ведаю, што здарылася, напэўна, проста лянота. Акіян бушуе, сення нават наткнулася на знак, што гэта зона цуна

Апошняя мадыфікацыя: 25.07.2020