Райскі архіпелаг Сан Блас
23.06.2013
Дзень 33

Райскі архіпелаг Сан Блас

Як ужо водзіцца, нефіга не з самай раніцы мы адправіліся да востраву Чычыме - як я зразумела - жамчужына архіпелагу Сан Блас - на гэты раз я вырашыла правесці гэты шлях наверсе і нават на самым носе яхты. Разам з Лаўрай мы "лавілі" хвалю як серфінгісты толькі замест досак у нас была яхта. Пасля нават селі і атрымалі ад мора масаж ног :) Гэтая падарожжа было файнае і мне нават спадабалася :)

Нарэшце, мы прыбылі ў Сан Блас, востраў Чычыме, дакладней два востравы як з малюнку аб райскім востраве. Спачатку мы пасяцілі вялікі з іх, абыйшлі яго разам з Лаўрай (якая на мае здзіўленне вельмі радасна зрэагаравала на малпу), сабіраючы розныя каменні і ракушкі на пабярэжжу. Пасля чаго настаў нарэшце час плавання.

Вада і сапраўды была надзвычайна празрыстая. А яшчэ пазней з Лаўрай упершыню для мяне сталі разглядаць падводны свет дзякуючы аквалангічным маскам. Спачатку ў мяне акрамя панікі нічога не атрымлівалася, але ж калі рабіць гэта памалу, то ўсе атрымаецца. І вось атрымалася і ў мяне!

Гэта было вельмі цікава: белыя невялікія рыбкі, якіх не бачна зверху, бо пясок таксама белы, шмат маленькіх рыбак і некалькі стаяў вялікіх - як глядзець фільм пра падводнае жыцце, але ж уласнымі вачыма.

Пасля абеду на лодцы мы з Лаўрай адправіліся абследваць маленькі востраў, абысці які заняло можа хвілін 15. Пасядзелі-пагутарылі пра нашыя краіны, пазнаеміліся з сабакам Манса, які апасля абараняў нас і востраў ад незнаемца-серфінгіста) Прайшліся па шэльфу, як у фільме "Брыліянтавая рука". І я зрабіла яшчэ адно спецыяльнае фота для Натахі, але ж не поўнае, бо мора ўвесь час
перашкаджала) Увогуле дзень выдаўся на ўра :)

Belarusian Columbian Star Trio in startlingly clean water of Caribbean Sea

Belarusian Columbian Star Trio in startlingly clean water of Caribbean Sea

The first island from the San Blas Archipelago. It looks like a picture from travel postcard. Cayos Chichime Island,  San Blas Archipelago, Panama

The first island from the San Blas Archipelago. It looks like a picture from travel postcard. Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

The most common transport here. Cayos Chichime Island,  San Blas Archipelago, Panama

The most common transport here. Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

A heavenly feeling of unprecedented beauty covers the entire small team of our yacht. Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

A heavenly feeling of unprecedented beauty covers the entire small team of our yacht. Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

Baby Island :D Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

Baby Island :D Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

The water is perfectly clean so all the stars are visible. Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

The water is perfectly clean so all the stars are visible. Cayos Chichime Island, San Blas Archipelago, Panama

Апошняя мадыфікацыя: 27.06.2020