Імператарская цытадэль пад дажджом
05.12.2017
Дзень 16

Імператарская цытадэль пад дажджом

Бяздзелле і чаканне сонечнага дня ўжо заманала, таму раніцай (адносна) я паднялася, прыняла душ і пайшла ў імператарскую цытадэль, дзеля якой я прыехала ў гэты горад 4 дня таму)

На вуліцы ішоў добры такі дождж, можна было і не сушыць абутак. Ды яшчэ і слізка было на некаторых плітках і я магла ў любы момант заваліцца - гэта было б фіаска))

Але хутка настрой прыпадняўся, бо ўваходныя вежы ўразілі сваім выглядам. Уваход у саму цытадэль каштаваў 150 тысяч.

Здаравенны ансабль імператарскага "дварца" і яго садоў і іншых будынкаў

Больш за ўсе аднак спадабаўся дэкаратыўныя возеры-басейны ў пачатку, дзе плавала вялікая колькасць залатых рыбак неверагодна здаровых размераў! Я ажно відэа з імі зняла))

Тры гадзіны брадзіла па гэтаму комплексу. Фоткала мала - вельмі нязручна пад дажджом з парасонам.

Пасля 4 гадзін ужо вельмі хацелася есці і я стамілася і моцна ногі прамоклі, таму пайшла дадому, але амаль адразу ж на вуліцы пачула рускую мову! Я спынілася побач з мужчынам і яго маладой жанчынай і проста паздароўкалася) І мы разгараварыліся) Напэўна з паўгадзіны балбаталі - я вельмі ўзрадавалася сустрэць амаль землякоў. Напрыканцы абмяняліся фэйсбукамі, планамі і надзеямі сустрэцца яшчэ - ці як мінімум быць на сувязі. Настрой падняўся да вышэйшага ўзроўню! Дзякуй Сусвету за гэтых Максіма і Кацю :)

Не заходзячы ў гатэль я паела ў рэстаране побач - дарэчы вельмі смачна і дэмакратычна па кошту. Ды і персанал быў супер ветлівы)

Пасля крыху папрацавала ў гатэлі. Зрабіла перапынак, зганяла ў магазін і заказала тур на заўтра, каб паглядзець могілкі) Крыху яшчэ папрацавала і легла спаць раней (у час калі быць дакладнай, але даўно такого не было)), бо заўтра рана падымацца на экскурсію.

Гэта быў цудоўны дзень! Я ж казала, што дождж не вялікая памеха для сапраўднага падарожніка)

Здаравенны ансабль імператарскага "дварца" і яго садоў і іншых будынкаў. Але больш за ўсе аднак спадабаўся дэкаратыўныя возеры-басейны ў пачатку, дзе плавала вялікая колькасць залатых рыбак неверагодна здаровых размераў! Я ажно відэа з імі зняла)

Здаравенны ансабль імператарскага "дварца" і яго садоў і іншых будынкаў. Але больш за ўсе аднак спадабаўся дэкаратыўныя возеры-басейны ў пачатку, дзе плавала вялікая колькасць залатых рыбак неверагодна здаровых размераў! Я ажно відэа з імі зняла)

Апошняя мадыфікацыя: 28.06.2020