Патаемнае месца Транг Ан пасярод пячор і азёр
30.11.2017
Дзень 10

Патаемнае месца Транг Ан пасярод пячор і азёр

Сення я зноў узяла свой моцык і адправілася ў другую знакамітую эка-зону: Транг Ан (Trang An) - упэўнена, што на вьетнамскай мове гучыць гэта па-іншаму, прабачце.

Але спачатку трапіла пад дождж) Нягледзячы, што на мяне зарання напялілі дажджавік, ехаць усе роўна не было магчыма - каплі залівалі вочы ў прамым сэнсе. Я спынілася ў кафэшкі і дзякуй сусвету праз паўгадзіну дождж скончыўся і я паехала далей.

Яшчэ адна прагулка на моцыке, а пасля на лодцы разам з вьетнамскімі жанчынамі з адной вялікай сям\'і, мужчыны якой ехалі побач на іншай лодцы. Дарэчы кажучы, эскурсавод пасадзіў мяне спачатку ў першую лодку, але мужчыны ці то спужаліся, ці то іншае што адчулі, але разам перасадзілі мяне да жанчын у другую лодку :D А дагэтуль мяне акружылі мясцовыя працаўніцы і сталі разглядаць маю белую скуру, паўтараючы, якая я прыгожая. Быць беларусам, не ведаючым сонечнага цяпла, аказваецца тут зайздроснае становішча))

Было цікава і прыгожа. Прырода - цудоўная і дзіўная рэч! Людзі таксама мяне ўражвалі. Жанчыны спачатку коса на мяне паглядалі, але пасля ўзялі апеку нада мной, каб я галавой не ўдарылася аб толю пяшчэр, праз якія мы праплывалі) Эскурсія цягнулася занадта доўга і я крыху змерзла, таму калі вярталася хутчэй ужо газавала. Здаецца, нават паддушыла матор. Зноў))

Схадзіла паела ў суседні гатэль, дзе працуе вельмі мілы адміністратар-душка) А пасля зноў памчалася на моцыке. Проста ў магазін за марожанкай і шакаладам) А калі вярнулася, пазнаемілася з парай з Польшчы - файна з імі пасядзелі пагутарылі як амаль землякі))

Як жа мне падабаецца тут!

Nature is a wonderful and amazing thing! Local people also impressed me. The women looked at me askance at first but then took care of me so that my head would not hit the roof of the caves through which we swam.

Nature is a wonderful and amazing thing! Local people also impressed me. The women looked at me askance at first but then took care of me so that my head would not hit the roof of the caves through which we swam.

Апошняя мадыфікацыя: 15.07.2020