Сталіца сальсы Калумбіі
16.07.2013
Дзень 56

Сталіца сальсы Калумбіі

Сення быў дзень знаемства з горадам Калі. Асаблівых славутасцей тут не было, таму я проста стала гуляць па гораду.

У гатэлі мне выдалі мапу з адметнымі месцамі, а таксама з раенамі гораду, перакрэсленымі чорным – гэта значыла, што туды лепей не савацца. Як пасля высвятлілася – звычайныя раены (як ужо звычайна, я заблудзілася падчас гуляння і як раз апынулася ў гэтых кварталах. Прайшла і нічога не здарылася. Толькі запрасілі ў кліпе паздымацца, а пасля маей адмовы хутка адчапіліся)) А яшчэ нейкі качок запрасіў стаць трэнерам у іх фітнес-клубе, бо фігура ў мяне файная)) Карацей кажучы, калумбійцы тут звычайныя мачы))

Горад адносна чысты і мае вельмі заплытанную схему грамадскага транспарту. Калі я ўжо зусім заблудзілася, я чэсна спрабавала ім пакарыстацца: паўгадзіны глядзела на мапу і так і не зразумела, што дзе калі. Затое ахоўнік ці мясцовы міліцыянт падышоў да мяне і парэкамендаваў схаваць тэлефон з задняй кішэні куды-небудзь у менш даступнае месца, бо воры. Заўважу, што ўсе гэта ен растлумачыў на пальцах, бо мовы ні я яго, ні ен маей не ведалі :)

Яшчэ я даведалася, дзе можна заняцца сальсай. Менавіта гэта і была цель майго візіту гэтага горада – сталіцы сальсы Калумбіі. Як вынік Калі стала таксама сталіцай пластычнай хірургіі, каб усе зоркі выглядалі “годна”. Вось па вуліцы ідзеш і можаж сустрэць дзве-тры клінікі ці як мінімум дактароў ці сясцер у халатах, якія выйшлі за ежай ці на перакур.

Горад аказаўся цікавым, жывым і вельмі шумным. Шмат прыгожых архітэктурных будынкаў. А ў дворыку адной царквы быў рынак кніг – гэты было не звычайна для не вельмі адукаванай краіны.

Стамілася як цуцык, але ўвогуле вельмі задаволена :)

At the hotel I was given a map with landmarks, as well as areas of the city crossed out in black - it meant that it is better not to go there.

At the hotel I was given a map with landmarks, as well as areas of the city crossed out in black - it meant that it is better not to go there.

Апошняя мадыфікацыя: 15.07.2020