Айантайтамбо - старажытны горад інкаў з тэрасамі
Раніцай адправіліся глядзець новыя руіны, у гэтым жа Айантайтамбо. Гэта таксама горад інкаў з тэрасамі, на вярху якіх палацы сонцу. Лянота нас адолела яшчэ да таго, як мы ўбачылі гэтую новую гару, так што падымацца на вяршыню не сталі. Вырашылі толькі па нізу прайсціся і згубіліся.
Нейкія хлопцы папрасілі сфоткацца са мной - ну окей - нешта я не зразумела гэтага.
Пра руіны хачу адмеціць: вось тут менавіта я адчула тую самую энергетыку, пра якую ўсе вакол талбочуць наконт Мачу Пікчу.
Пасля руінаў папіла каву ў кафетырыі побач, дзе маленькая дзяўчынка ўвесь гэты час гуляла і размаўляла са мной. Дзеці тут вельмі прыгожыя, не разумею, калі яны "порцяцца".
Стаміўшыяся адправіліся на чыгуначны вакзал за білетамі - аўтобусы і хайкін быў сення не для нас. Закупілі туды і абратна за 215 даляраў, якія я ўзяла ў крэдыт на ўсялякі выпадак.
Зноў сустрэлі дзяўчыну з татам, якія ездзілі з намі ў Пісак. Свет тут здаецца найбольш цесным :)
Паехалі. Відовішча з цягняку не перадаваемае, бо горы сапраўды вялікія, а мы такія маленькія праязджаем каля іх асновы і нават праз іх.
Агуас Кальентес аказаўся вельмі мілым невялікім гарадком, большую частку якога займаюць гатэлі і рэстараны.
Купілі білет ў Мачу Пікчу на заўтра і на падняцце на гару. Знайшлі гатэль. Сустрэлі зноў Луіса і Розу. Паелі добра ў рэстаране і заваліліся спаць, бо заўтра рана падымацца.