Пошук школы
Позна прачнуўшыся, але ж выспаўшыся, я давольная пайшла на кухню, дзе пазнаемілася з Уільсанам, пры размове з якім высвятлілася, што мець чатыры імя - нармальная практыка ў Эквадоре. Ен, здаецца, уладальнік гэтага хостэлу і з майго позірку напалову індэец. Хаця ў рэальнасці яны ўсе з індэйцаў :)
Пасля сняданку высвятліла, што халодная гарачая вада ў дзень - таксама звычайная справа ў гэтай краіне. Пасля гэтага так сказаць душу адправілася шукаць школу іспанскай мовы. Адну доўга шукала, навярнула некалькі кругоў і так не знайшла. А ў другой ніяк не маглі дазваніцца да нейкага прафесара. Дамовіліся, што дырэктар патэлефаную мне ў хостал. Дарэчы яна сказала, што ведае ўладальніка, якога завуць Раберто. Цікава.
Стаміўшыся бадзяцца па вуліцах і парках гораду, астатнюю частку дня я правяла дома за працай, неглядзячы на тое, што рана раніцай трэба было падымацца ў школу.
TAGS: вынікі дня, школа, індэец
НАСТРОЙ: вучэбны, эквадорны
Дата: 2013-08-06 23:34:00