Нарэшце даехалі да Прагі
05.01.2015
Дзень 2

Нарэшце даехалі да Прагі

Прачнулася ў Польшчы. Сняданак быў разнастайны, выпіла ажно 3 шклянкі кавы. І паехалі.

Ехаць на гэты дзень трэба было значна менш, але трэці дзень без сну і другі дзень у дарозе ўсе ж такі дрэнна на мяне паўздзейнічалі - вельмі моцна разбалеўся жывот. А банкаматы акрамя крон нічога болей не прапаноўвалі, праўда, калі здымала - прапанавалі канвертыраваць у даляры, напэўна, з-за таго, што даляровая карта. Мне патрэбны былі еўра, таму ўзяла кроны) Гэта ўсе адбывалася на галоўнай плошчы Прагі, дзе нам дазволілі паўгадзіны прагуляцца.

Пасля засяліліся ў гатэль - я наелася таблетак і вырашыла гадзіну-іншую паспаць. І вечарам крыху стала лепей.

Учатырох пайшлі ў цэнтр, каб пакатацца на карабліку - экскурсія па Влтаве. Увогуле адчуванні ад Прагі і Еўропы ўцэлам не вельмі моцныя. Такога ўаў, якое было ў Паўдневай Амерыцы, зараз не было. Усе неяк звычайна, палова як у нас, палова як у Амерыцы. Ніякага захаплення я не адчуваю.

Адзінае толькі, што экскурсавод зацікавіла фразай, што тут сапраўдная дэмакратыя, што зняць нават самых высокіх чыноўнікаў не праблема, калі яны правініліся. Што транспарт прыходзіць роўна ў час, у які абавязан прыйсці. Што слухаюць студэнтаў. Што людзі маюць голас у краіне.

Вярнулася ў гатэль вельмі стомленая. Схадзіла ў душ толькі, каб сагрэцца, і нягледзячы на тое, што збіраліся піць піва, я заснула без задніх ног. Маментам. Вось такі першы дзень у Чэхіі.

Woke up in Poland. Breakfast was varied, I drank as many as 3 cups of coffee. And we moved on.

Woke up in Poland. Breakfast was varied, I drank as many as 3 cups of coffee. And we moved on.

Апошняя мадыфікацыя: 17.04.2024