Нягледзячы на заходы Балі мяне засмучае
13.04.2018
Дзень 144

Нягледзячы на заходы Балі мяне засмучае

Прачнулася ў новым ложку, у поўнай цішыні, бо спала з бірушамі) Настрой файны) Але трэба разграбаць свае завалы і запрацоўваць шмат грошаў.

Папіла кавы, схадзіла ў магазін - усе навокал нешта жадаюць мне прадаць і ў сапраўднасці ўсім на мяне пляваць. Гэта так моцна адчуваецца, што настрой паступова падае :(

Вечарам яшчэ і суседзі прыехалі - дзве парачкі рускіх і мне стала зусім дрэнна. Дакладна не магу растлумачыць чаму. Так і прайшоў увесь дзень у барацьбе з дрэнным настроем і сумленнем. Працаваць села толькі ноччу і толькі на 1,5 гадзіны. Затое крыху пазаймалася фізкультурай і фільммэйкінгам.

Нешта гэтае Балі мяне толькі растройвае. Затое заходы тут ахвігіцельныя!

This Bali only upsets me. Although the sunsets here are amazing!

This Bali only upsets me. Although the sunsets here are amazing!

The locals know how to relax.

The locals know how to relax.

Апошняя мадыфікацыя: 29.02.2024