
Каханне з першага позірку
Прыляцела ў Сінгапурскі аэрапорт, чамусьці чакала нейкага аркестру і фанфараў, але мяне ніхто не сустрэў, не абняў і ўвогуле ўсе вакол спалі. Купіла каву ажно за 4 даляры і села працаваць. Адпрацаваўшы 1,5 гадзіны, вырашыла пайсці паесці — купіла амаль за 10 даляраў (кошт тут канешне капец!) сэндвіч і з'ела яго менш, чым за хвіліну. Мяне тут амаль ніхто не заўважае. Вось раней я задавалася пытаннем, ці будзе ў мяне ломка па "папулярнасці" — здаецца будзе) Пасля купіла сябе эмэмдэнс з шакаладкай за 20 даляраў і зразумела, што мой мозг ужо адключыўся :D
Наступіла раніца і я чакаю свой самалет, але замест працы — трынжу з Аняй. Яна — мая найлепшая сяброўка, зайздрошчу ей) У самалеце я зноў сіжу ля акенца і пасылаю промні шчасця чуваку, які мяне рэгістрыраваў. А яшчэ промні гаўна дзвюм індускам, што забралі ў мяне какосавае масла пры пасадцы. Я ў гневе і зараз адназначна не паважаю ўсіх індусаў.
Ужо на падлеце да Ганконгу разумею, што гэта каханне з першага позірку. У мяне аж дух захоплівае. Цягнік у аэропорце, вялізарныя чаргі, не прыветлівыя кітайцы, але я ў захапленні! Выходжу і пакуль шукаю аўтобусны прыпынак пакупаю каву зноў за 4 даляры :D Здаецца, грошаў тут застаўлю нямала.
Прыпынак знянацку знаходзіцца на трэцім паверсе — пакупаю білет без здачы)) і сажуся на другі паверх. Обохтымой! Я не магу апісаць усе пачуцці, якія ахопліваюць мяне пры паездцы па гораду. Я хачу тут жыць! Я адназначна пераеду ў Кітай і буду здымаць фільмы за іх кошт :D Ааааа! Як крута!
Выйшла на нужным прыпынку, хутка знайшла дом і хостэл-кватэру. Нават не гатовы "нумар" не порціць настрой: кідаю рэчы ў сэйф і іду гуляць. Проста па вуліцы, праз натоўп, сярод хмарачосаў і магазінаў я іду і ўсміхаюся. Калі спыняюся на светафоры нейкі індус шэпча на вуха "Ролекс, ролекс, таксі, таксі" і пасля паўзы дабаўляе на рускай "гашыш, гашыш" :D
Так брадзіла 3 гадзіны, пасля зайшла ў магаз, але не знайшла мяса, якога чамусьці хацелася ўвесь дзень, і купіла курыцу з арахісам і рысам на вынас. Аб'еўшыся і пазнаеміўшыся з іспанкай, папаўзла спаць дзесці ў адзіннаццаць вечара.
Які цудоўны дзень, длінны і з кропелькамі дзегцю, але выдатны і шчаслівы! :)