Вывучаю звычайны раён замест турыстычнага
24.11.2017
Дзень 4

Вывучаю звычайны раён замест турыстычнага

Трэба было перадыхнуць ад такой колькасці новай інфармацыі і змен, таму сення вырашыла нікуды не ехаць, а проста прагуляцца па мясцоваму раену, зайсці ў магазін і працаваць. Так і зрабіла. Было цікава наткнуцца на мінівозера і шырокую вуліцу, якая дэманстравала іншы бок, сучасны выгляд в'етнамскага жыцця. Там жа мяне ўпершыню перавялі праз дарогу, ды не абы хто - а старэнькая бабуля

Пасля магазіна я наткнулася на будысцкі храм, дзе зняла кучу відосаў, бо ен быў вельмі прыгожы, а быццам "настаяцель" яго ўсе круціўся вакол, дэманструючы ўсе якасці гэтага месца) Задаволеная гэтым візітам я крыху супакоіла свае нервы і ўжо не баялася переехаць у новы гатэль, знамінаючы гэтым самым пачатак вандравання.

Exploring a regular area instead of a tourist one. Buddhist temples, wide roads and granny who guide tourist girl through the crazy Vietnamese traffic.

Exploring a regular area instead of a tourist one. Buddhist temples, wide roads and granny who guide tourist girl through the crazy Vietnamese traffic.

Апошняя мадыфікацыя: 09.02.2024