Прыгожая калумбійская прырода
13.07.2013
Дзень 53

Прыгожая калумбійская прырода

Амаль увесь дзень правяла ў аўтобусе – паднялася вельмі рана – каля 5 гадзін раніцы, а ў Саленто прыехала ўжо к канцу дня. Там на плошчы знайшла таксі і мы адправіліся на “ранчо” па-за горадам. Гэта быў вялізны дом накшталт хаты ў весцы, у якой было вельмі шмат людзей-турыстаў. Большая з іх частка былі валанцерамі – гэта значыць жылі там бясплатна, але за гэта ім прыходзілася працаваць: рабіць усялякія справы па дому і гаспадарцы. Такіх турыстаў, якія ўсе аплочвалі самі, як я, было значна менш. Таму там ужо былі сфарміраваны групы сяброў і са мной ніхто не спяшаўся знаеміцца ці проста паразмаўляць, нягледзячы на тое, што ў гэты раз я жыла ў агульным пакоі.

Доўга не думаючы, я пайшла агледзець мясцовасць. Калі я бранавала нумар, то ў сапраўднасці і не думала, што гэта будзе домік у весцы) Тут нават былі коні і яшчэ нейкая тая-сяя жывеліна. Таксама ўласны сад і агарод, дзе працавалі валанцеры. Каля асноўга дому побач знаходзіўся некалькі меншая хата – ужо знешнім выглядам падобная на гатэль, бо ў ей былі нумары для сямейных пар. А таксама гамакі – не ведаю, магчыма, яны адносіліся толькі для турыстаў з гэтага доміку, але я таксама ў іх валялася і гэты было НАЙПРЫЕМНЕЙША! :)

Прырода і пейзажы захаплялі! Горы, лясы, лугі, неба – усе было вельмі прыгожым. І так спакойна. Душа адпачывала. Адзіны мінус быў – было вельмі холадна, калі сонца зыходзіла. Нягледзячы, што нам выдалі цеплую коўдру (такое ж як у нашых бальніцах), мне было нязвыкла холадна. Прыходзілася залазіць поўнасцю пад коўдру і саграваць сябе ўласным дыханнем. Затое душ быў цеплым і ванны пакой вялікі – можна было атагрэцца зрання)

Тэгі: вынікі дню, прырода, пакой

НАСТРОЙ: захоплены, спакойны, замерзлы

Дата: 2013-07-13 23:43:00

In Salento, the nature and landscapes were simply amazing! Mountains, forests, meadows, sky - everything was very beautiful. And so calm. The soul was resting.

In Salento, the nature and landscapes were simply amazing! Mountains, forests, meadows, sky - everything was very beautiful. And so calm. The soul was resting.

Апошняя мадыфікацыя: 10.03.2024