Вырашыла выспацца, ажно вока зноў ацякло)
Увесь дзень працавала і ела) Пакуль ні прыйшоў Марсей елі з Нані курыцу з салатам. А калі Марсей вярнуўся, паехалі за дзяўчынай з Чылі (здаецца, яе зваць Ніколінья) і шукаць булашную, бо я хацела торт:) Пакуль тое-сее, усе булашныя зачыніліся, і мы адправіліся ў супермаркет, дзе былі аграменныя амаль пласцікавыя торты (праўда, адзін усе ж такі быў нічога, але зараза дарагі), тады я купіла чатыры багеты :)
Так за вячэрай сабраліся прадстаўнікі розных народаў: я з Беларусі, Марсей з Дамініканскай Рэспублікі, Янаж з Германіі, Нані з Калумбіі і Ніколінья з Чылі (дзесьці за працай быў яшчэ наш жыхар Хосе з Іспаніі). На вячэру была тартыйа - такі цверда-паджараны блін, у які закручваецца салат з усяго (памідоры, сыр, кукуруза, капуста і яшчэ нешта:) - вельмі смачна! Размова таксама была вельмі цікавай (канешне, калі б я ведала іспанскую мову - было б весялей) і зноў спрэчкі.
Карацей кажучы, мне падабаецца тут. Як вялікая дружная сям'я са сваімі характарамі, але ж усе любяць адзін аднаго. Пакуль гэта так. І мне гэта вельмі падабаецца!
P.S. Нажаль ніводнай фатаграфіі ў гэты вечар я не зрабіла - тады не было моды рабіць сэлфі. Тады мы проста размаўлялі і атрымлівалі асалоду ад грамадствам адзін аднаго.
Тэгі: вынікі дню, межнацыянальнасць, торт
НАСТРОЙ: задаволены, спрэчкавы, талерантны



