Прыезд у індэйскі гарадок Атавало
05.08.2013
Дзень 76

Прыезд у індэйскі гарадок Атавало

Купіўшы ружы і падарыўшы іх домпрацаўніцы і Элене (праўда, завочна), я са спакойным сумленнем адправілася ў шлях. Цяпер мяне чакаў горад Атавало. Дарога была кароткай, але ж вельмі цікавай. У адрозненне ад Калумбіі ў Эквадоры горы камяністыя і высачэнныя. Вельмі прыгожа! Сення я ўпершыню ўбачыла ўжывую горы са снежным покрывам. Як малюнак! Толькі ўжываю, сапраўдны.

Горад Атавало знаходзіцца паміж такіх вось гор і вулканаў, ды яшчэ вакол яго шматлікія азеры, лагуны і вадапады! Увесь город - гэта адзіны вялікі маркет, рынак як вулічны, так і магазінчаты. На кожным кроку банкі і інтэрнет-кафешкі.

У гэты дзень у мяне адбыўся разрыў шаблону: больш няма індэйцаў, якія запаланілі маю галаву з дзяцінства: статных, высокіх, напалову голых :), якія скачуць на канях і жывуць у вігвамах і ім супрацьлегла цывілізацыя з яе непатрэбнымі рэчамі. У гэтым горадзе індэйцы-камерсанты. Але ж усе роўна яны мне падабаюцца! Длінныя прыгожыя валасы, вочы чорныя і пранізныя. А яшчэ тут яны здароўкаюцца міла :) У Атавало мне падабаецца больш, чым у Кіто.

Засялілася ў гатэль Часкі (Chasqui) з маленькім садзікам, у якім жывуць курыца з пеўнем і растуць таматныя дрэвы. Некалькі паверхаў і тэраса. Па ўсяму хостэлу развешаны памяткі для турыстаў і кнігі для чытання, а на кухне - мапа Атавало і яго акрэснасцей. Мой нумар мне вельмі падабаецца: тут і шкаф для вопраткі, і нармальны пісьмовы стол, і ванная! Толькі ў ей акно без шкла - маласць холадна. Вельмі вялікі ложак, тэлевізар і DVD-прайгравальнік з дыскамі, нават лямпа маленькая для чытання на тумбе ля ложку. Пакуль усе добра :)

Цяпер мяне чакаў горад Атавало. Дарога была кароткай, але ж вельмі цікавай. У адрозненне ад Калумбіі ў Эквадоры горы камяністыя і высачэнныя. Вельмі прыгожа! Сення я ўпершыню ўбачыла ўжывую горы са снежным покрывам. Як малюнак! Толькі ўжываю, сапраўдны.

Цяпер мяне чакаў горад Атавало. Дарога была кароткай, але ж вельмі цікавай. У адрозненне ад Калумбіі ў Эквадоры горы камяністыя і высачэнныя. Вельмі прыгожа! Сення я ўпершыню ўбачыла ўжывую горы са снежным покрывам. Як малюнак! Толькі ўжываю, сапраўдны.

The best tourist maps are looking this way! Otavalo, Ecuador

The best tourist maps are looking this way! Otavalo, Ecuador

Апошняя мадыфікацыя: 27.01.2024