Шэры дзень жыцця ў падарожжы
Гэта адзін з тых дзен, калі ты думаеш, накой я ўвогуле сунуўся сюды. Сядзеў бы дома і ліха не ведаў. Усе здаецца шэрым, чужым і бязрадасным :(
Хазяйка гатэлю папрасіла з’ехаць, бо цана, па якой я засялілася была заніжана з-за недаразумення на букінге, але далей трэба плаціць поўны кошт. Па-праўдзе кажучы, якраз грошаў засталося няшмат, таму прыйдзецца пакідаць гэтае месца.
Увогуле я вельмі стамілася і хацела б дзесьці засесці надоўга і адпачыць ад падарожжа. Відавочна гэта не ў Кіто.
У дадатак іншыя турысты з гатэлю (большасць з іх гэта амерыканскія студэнты) мяне чамусьці ігнораць і мясцовыя не вельмі знаемяцца. Напэўна, бачаць на маем твары незадаволеннасць, бо і ў мяне ўжо няма сіл ды жадання ні з кім знаеміцца. Вельмі хвалюе адсутнасць грошаў, таму лепш сяду працаваць, чым безсэнсоўна брадзіць па эквадорскіх вуліцах.
Цікавы момант: сустрэла пару, з якімі пазнаемілася яшчэ ў горадзе Давід (Панама). Быццам родных сустрэла! Вось цябе і зямля круглая. Расказалі жудасную гісторыю, як трапілі з-за апендыцыту ў мясцовую бальніцу і амаль засталіся жывыя, не ўзгадваючы, колькі яшчэ гэта і каштавала.
Парада падарожніку: зрабіце поўнае медыцынскае абследванне перад падарожжам. Захварэць у дарозе - рэч вельмі непрыемная і ў большасці зусім не танная.
Нягледзячы на дрэнны настрой Кіто паразіў сваей прыгожосцю і цікавымі вуліцамі. Але больш за ўсе мне спадабалася Базіліка дел Вото Насьенал (Basílica del Voto Nacional), дзе я правяла больш 2 гадзін(!) і здаецца яшчэ не ва ўсе куткі зазірнула. Веліч яе і падтрымала маю скручаную сення праблемамі душу.