28.08.2013
Дзень 99
Культурны шок
Праспала амаль увесь дзень, а вечарам вырашыла крыху прагуляцца і акрамя гародніны і фруктовага леду наткнулася на кукальны спектакаль у цэнтральным парку, які праводзіла нацыянальная паліцыя.
Паставілі мінісцэну, перакрылі праезд, зазвалі дзяцей і ўсіх жадаючых і сталі кукламі паказваць дзецям, што не трэба браць цукеркі ці іншыя рэчы ў незнаемых дзядзячак. Для меня гэта быў культурны шок. Асабліва, калі пачула, што на выхадных паліцыя арганізоўвае фіесту. Вось гэта я панімаю стварэнне пазітыўнага вобразу паліцыі! У Беларусі такое мала магчыма.